Віншуем з днём нараджэння артыстку драмы УЛЬЯНЕНКА КРЫСЦІНУ ЮР'ЕЎНУ! Крысціна Юр'еўна закончыла Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў. З 2023 па 2025 год працавала актрысай у Палескім драматычным тэатры (г.Пінск). Са жніўня 2025 года - у Коласаўскім тэатры. Ролі ў рэпертуары: пані Анэля («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Сюзон («Восем закаханых жанчын» па п'есе Р.Тама «Восем жанчын»), Гардэнзія («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро), Раіса Ласкіна («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна), Клара («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Маўчыбаба («Зімы не будзе?" В.Альшанскага), Сімка («Нечаканая радня» па п'есе Б.Нушыча «Засмучаная радня»), Джэніфер Кавілеры («Гісторыя кахання» Э.Сігала). Занятая ў масавых сцэнах спектакля «Несцерка» В.Вольскага. Жадаем Крысціне Юр'еўне новых цікавых роляў, яркай творчай рэалізацыі, моцнага здароўя і добрага настрою!
    0 комментариев
    0 классов
    Віншуем з днём нараджэння галоўнага гукарэжысёра тэатра РУДАКА МІХАІЛА АНАТОЛЬЕВІЧА! Міхаіл Анатольевіч працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 8 снежня 2016 года. За гэты час зарэкамендаваў адказным, ініцыятыўным творчым супрацоўнікам. Стварыў музыку і музычнае афармленне да цэлага шэрагу пастановак. Сярод іх: "Вяселле-буф" па п'есе Б.Брэхта "Мяшчанскае вяселле", "Дзядзечкаў сон" паводле Ф.Дастаеўскага, "Фанцікі" па п'есе Р.Куні "Смешныя грошы", "Тытанавая ведзьма" У.Альхоўскай, "Кара-ціці-кара" ("Удовін параход") І.Грэкавай, П.Лунгіна, "Т
    0 комментариев
    0 классов
    Прыйшла сумная вестка. На 75-м годзе пайшоў з жыцця былы артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа АЛЯКСАНДР ПІЛІПАВІЧ ФРАЛОЎ. Дзяцінства ў будучага коласаўца было несалодкім. Рос у дзіцячым доме ў Чашніках, потым у Лепелі. Дзесяцігодку заканчваў у Паставах. Пасля школы пастапіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Кіраўніком курса была народная артыстка РСФСР Вера Рэдліх. Аднакурснікамі Аляксандра Піліпавіча былі ў будучсым вядомыя коласаўцы - Віктар Дашкевіч (пазней заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь) і Валянцін Цвяткоў. Трапіў па размеркаванню ў Коласаўскі тэатр, служэнню якому аддаў больш за 40 год свайго жыцця. За дзесяцігоддзі работы сыграў вялікі шэраг самых разнапланавых роляў - ад класічнай беларускай і рускай драматургіі да замежных п'ес і казак. Сярод найбольш яркіх вобразаў, створаных артыстам, вылучаюцца: Ігар Правухаў ("Ноч пасля выпуску" У.Цендракова), Алег Крылоў ("Стары дом" А.Казанцава - цэнтральная роля), Пеця Трафімаў і Лапахін ("Вішнёвы сад" - 1981, 2001), Драгун і Афганец ("Парог" і "І быў дзень..." А.Дударава), Сабковіч ("Залёты" В.Дуніна-Марцінкевіча -цэнтральная роля), Карл ("Жанна" па п'есе Ж.Ануя "Жаранак"), Падкалёсін ("Жаніцьба" М.Гогаля -цэнтральная роля), Муж ("Шчаслівае здарэнне" С.Мрожака), Барабошаў ("Праўда-добра, а шчасце лепш" А.Астроўскага), пан Бараноўскі ("Несцерка" В.Вольскага), Сцяпан ("Дзікае паляванне караля Стаха" У.Караткевіча), Максім Кутас (""Прымакі" Я,Купалы ("Жарты"). Артыст вылучаўся шырынёй творчага дыяпазону, высокай праўдай сцэнічнага існавання, быў схільны да шчырасці і непасрэднасці акцёрскай ігры. Развітанне з артыстам адбудзецца 29 лістапада з 9-00 да 11-00 у рытуальнай зале Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (пр.Фрунзе, 71).
    1 комментарий
    1 класс
    У суботу, 28 лістапада, у 10-35 на тэлеканале "Беларусь-3" вы зможаце ўбачыць другую частку дакументальнага фільма "Стагоддзе. Коласаўскі" да 100-годдзя Коласаўскага тэатра. Другая частка называецца "Parashutist.Logo". Да вашай увагі будуць прадстаўлены ўнікальныя фота- і відэазапісы з гісторыі тэатра. У перадачы бяруць удзел: народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў і Таццяна Ліхачова, вядучы майстар сцэны Генадзь Гайдук, артыстка Зінаіда Гурбо, рэдактар тэатра Юрый Іваноўскі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вераніка Ярмалінская, намеснік дырэктара Віцебскага краязнаўчага музея Валерый Шышанаў. краязнаўца Аркадзь Падліпскі і іншыя.
    0 комментариев
    1 класс
    Пра гісторыю і сучаснасць Коласаўскага тэатра ў праграме "Культурны тыдзень" на тэлеканале "Беларусь 3" расказваюць рэдактар Юрый Іваноўскі і мастацкі кіраўнік Канстанцін Ганчароў. 22 лістапада 2026 года. https://youtu.be/h3kITnTzFy4
    0 комментариев
    0 классов
    7 снежня (19:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Музычнага тэатра «Петербургская оперетта». Для віцебскіх гледачоў – мюзікл на 2-е дзеі «Обыкновенное чудо» Генадзя Гладкова па аднайменнай п'есе Яўгена Шварца. «Слава храбрецам, которые осмеливаются любить, зная, что всему этому приходит конец! Слава безумцам, которые живут так, как будто они бессмертны!» «Обыкновенное чудо» – якая цудоўная назва! Калі цуд – значыць незвычайны! А калі звычайны – значыць, не цуд. Разгадка ў тым, што гаворка пойдзе пра каханне. У навагодняй казцы для дарослых юнак і дзяўчына ўлюбляюцца адно ў аднаго – што звычайна. Сварацца, што таксама не рэдкасць. Ледзь не паміраюць ад кахання. І нарэшце, сіла іх пачуцця даходзіць да такой вышыні, што пачынае ствараць сапраўдныя цуды – што дзівосна, цудоўна, і адначасова звычайна. Пра каханне можна і казаць, і спяваць песні, а артысты пецярбургскай аперэты раскажуць пра яе казку. Горам усе скончылася для закаханых ці шчасцем – даведаецеся вы напрыканцы казкі… Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб пераканацца, што цуды бываюць. Ці не так? Лібрэта Юлія Кіма. Пастаноўка Святланы Самародавай. Мастак Алег Малчанаў. Касцюмы Ніка Велегжанінавой. Мастак па святле Ларыса Сяргеева. Балетмайстар Ірына Шамякіна. Гук Арыны Паўлікавай, Вольгі Сігаевай. Ролі выконваюць: заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін (Гаспадар), Ганна Вароніна / Любоў Жураўлёва (Гаспадыня), Анастасія Снягірова / Варвара Шалагіна (Прынцэса), Андрэй Дудзін / Сяргей Ларыёнаў (Мядзведзь), Станіслаў Мазгавы / Валерый Сталяроў / Дзмітрый Ягноў (Кароль), Керым Магамедаў / Іван Перавошчыкаў (Першы міністр), Станіслаў Нікіцін / Ягор Сігаеў (Міністр-адміністратар), Марыя Малькова / Крысціна Рагіль (Эмілія), Андрэй Шалагін / Аляксей Конюхаў (Эміль), Аляксандра Шалагіна / Алена Таццянок (Аманда), Анастасія Снягірова / Кацярына Гальцова (Арынція). Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+. Працягласць спектакля – 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам. Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?vu=details&event_id=18808&uid=33 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 29) 62-63-81
    0 комментариев
    0 классов
    Відэа з адкрыцця выставы «Тэатр. Тэрыторыя натхнення» ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання, прысвечанай 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
    0 комментариев
    0 классов
    Коласаўскаму тэатру - 100 год! "Добрай раніцы, Беларусь!" са Святланай Бароўскай на "Беларусь 1". Экскурсію па тэатры вяла дырэктар Юлія Харкевіч
    0 комментариев
    1 класс
    Фота з адкрыцця выставы «Тэатр. Тэрыторыя натхнення» ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання, прысвечанай 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. На адкрыцці дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская падарыла тэатру копію карціны вядомага віцебскага мастака Віктара Андросава «Асенні Віцебск» з выявай Коласаўскага тэатра. Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2027 года. Абавязкова прыходзьце пазнаёміцца са 100-гадовай гісторыяй тэатра імя Якуба Коласа!
    0 комментариев
    1 класс
    Коласаўскаму тэатра - 100 год! Навіна на ТРК "Віцебск" і "Беларусь 4" https://youtu.be/5SORbLo1bko
    0 комментариев
    1 класс
  • Класс
Показать ещё