🎭 У апошні тыдзень восені запрашаем на самыя разнастайныя па жанры і змесце спектаклі! Упэўнены: кожны знойдзе для сябе прыемнае ў тэатральным мастацтве! 😉 ❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей! ➡ 24.11 (19:00) — гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Трагікамедыя «ТРИБУНАЛ» А.Макаёнка (вялікая сцэна). На рускай і беларускай мовах ➡ 25.11 (19:00) — гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Камелыя «БЛЭЗ И МАРИ» К.Манье (вялікая сцэна). На рускай мове ➡ 28.11 (18:00) — саркастычная камедыя на 2-е дзеі «ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ» В.Краснагорава (вялікая сцэна) ➡ 29.11 (12:00) — казка-гульня «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» В.Ткачова (камерная сцэна) ➡ 29.11 (18:00) — гастролі артыстаў тэатра і кіно (Санкт-Пецярбург, Расія). Камедыя на 2-е дзеі «С ПРАЗДНИКОМ, МУЖИКИ!» па п'есе А.Шчаглова «Карпаратыў» (вялікая сцэна). На рускай мове 🎫 Квіткі можна набыць у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    Сёння - 21 лістапада 2026 года - 100-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа! Прымаем віншаванні і запрашаем гледачоў на ўрачыстае свята! Сёння, у 17:00, паказ легендарнай народнай камедыі «НЕСЦЕРКА» па п'есе В.Вольскага, якая з'яўляецца візітнай карткай тэатра. Перад паказам спектакля - выстава юных мастакоў Віцебска і ўрачыста-віншавальная частка!
    0 комментариев
    1 класс
    Тэлеканал “Беларусь 3” падрыхтаваў серыю дакументальных фільмаў, прысвечаных Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа і яго 100-годдзю. ⏰ Прэм’ера - 21 лістапада (субота), 10:35 📺 “Стагоддзе. Коласаўскі”. Частка першая “Паходжанне”
    0 комментариев
    1 класс
    20 лістапада 2026 года, у 12:30, у Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13), філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, пачынае працу выстава «Тэатр. Тэрыторыя натхнення», прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Выстава прысвечана гісторыі тэатра ад яго заснавання ў 1926 годзе да пачатку XXI стагоддзя, прэзентуе найбольш знакавыя прэм’еры і тэатральныя пастаноўкі, знаёміць з постацямі выдатных дзеячаў культуры – артыстаў, мастакоў, майстроў сцэны, тых, чые імёны ўпісаны ў гісторыю тэатральнага мастацтва Віцебшчыны і Беларусі. Аснову экспазіцыі складаюць фатаграфіі, дакументы, тэатральныя касцюмы, афішы і рэквізіт, якія захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Наведвальнікі выставы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі фатаграфіямі першых спектакляў на віцебскай сцэне, а таксама фатаграфіямі акцёраў, выпускнікоў Беларускай студыі драматычнага мастацтва пры Маскоўскім мастацкім тэатры. Газетныя артыкулы за 1926 год дазваляюць прасачыць хроніку святочных падзей падчас адкрыцця тэатра і даведацца пра прывітальныя адрасы і віншаванні. Асобныя раздзелы выставы прысвечаны найбольш знакавым спектаклям у рэпертуары тэатра, а таксама сцэнаграфіі Я.Д.Нікалаева і А.А.Салаўёва – галоўных мастакоў тэатра. Найкаштоўнейшымі экспанатамі выставы з’яўляюцца асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды знакамітых дзеячоў культуры – артыстаў тэатра: народных артыстаў СССР П.Малчанава, А.Ільінскага, Ф.Шмакава, народных артыстаў БССР А.Радзялоўскай, Ц.Сяргейчыка, І.Матусевіча, А.Шэлега, З.Канапелькі, Г.Маркінай і іншых. Асаблівае месца на выставе прысвечана спектаклю В.Вольскага «Несцерка», які ў маі 2026 года адзначыў 85-годдзе з дня прэм’еры. Сапраўднымі рарытэтамі з’яўляецца сцэнічны заднік 1941 года, а таксама тэатральны касцюм першага выканаўцы ролі Несцеркі А. Ільінскага. Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2027 года ўключна.
    0 комментариев
    2 класса
    🎭 Зусім хутка першы зімовы месяц! У снежні Коласаўскі тэатр заўсёды ўпрыгожаны з нагоды навагодніх і калядных святаў! Абавязкова прыходзьце паглядзець нашу чароўную казку, а таксама іншыя спектакля, у тым ліку гастрольныя! 😉 ❗ Захоўвайце афішу на снежань! Чакаем вас, шаноўныя гледачы! 🎫 Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index 🎫 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    1 класс
    🎭 На гэтым тыдні - вялікае свята! Наш тэатр святкуе 100-годдзе! Але ёсць і іншыя спектаклі 😉 ❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей! ➡ 17.11 (19:00) — камедыя «ДАМЫ І ГУСАРЫ» А.Фрэдры (вялікая сцэна) ➡ 18.11 (19:00) — камелыя «ФАНЦІКІ» па п'есе Р.Куні «Смешныя грошы» (вялікая сцэна) ➡ 21.11 (17:00) — святкуем 100-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (вялікая сцэна). Камедыя «НЕСЦЕРКА» В.Вольскага (вялікая сцэна) 🎫 Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index 🎫 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    Віншуем з юбілеем (50-годдзем з дня нараджэння) кантралёра білетаў Алешчанка Алесю Віктараўну! Алеся Віктараўна з 2019 года служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег. Хай усё задуманае абавязкова спраўджваецца! Хай будзе больш падстаў для усмешак і радасці! Няхай у жыцці будуць верныя сябры! Здароўе няхай не падводзіць, а шчасце апынецца бясконцым! І галоўнае, жадаем вялікага жыццёвага цярпення, усялякіх зямных выгод і ўсяго толькі самага добрага і прыгожага!
    0 комментариев
    0 классов
    17 лістапада (16:00) у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца прэзентацыя кнігі вядомага віцебскага краязнаўцы Аркадзя Падліпскага пра народнага артыста СССР, знакамітага коласаўца Аляксандра Ільінскага. Прэзентацыя адбудзецца ў межах праекту «Коласаўцы», прысвечанага 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Запрашаем!
    0 комментариев
    0 классов
    Падзяка акцёра, вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыс усім, хто павіншаваў яго з днём народзінаў!
    0 комментариев
    2 класса
    Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваную да Міжнароднага дня энергазахавання, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
    0 комментариев
    1 класс
  • Класс
Показать ещё