26 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прыняў удзел у фестывалі-канферэнцыі імя Васіля Пякцеева "Майатул" у Йашкар-Але (Рэспубліка Марый Эл, Расія).
На сцэне Марыйскага нацыянальнага тэатра драмы імя М.Шкетана была паказаная камедыя "Шалёны дзень, ці Жаніцьба Фігаро" П.Бамаршэ ў пастаноўцы Віктара Чэпелева, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.