Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
20 кастрычніка навучэнцы Германавіцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі дыскусійнай гадзіны “Вірус брыдкаслоўя”. Сапраўды, брыдкаслоўе – гэта нябачная пагроза грамадству.
Удзельнікі мерапрыемства разважалі аб тым, што непрыстойныя словы непрыкметна пранікаюць у наша жыццё і разбураюць чалавека знутры. Брыдкаслоўе зніжае культурны ўзровень, робіць мысленне чалавека прымітыўным, а яго паводзіны – агрэсіўнымі.
Школьнікі прыйшлі да высновы: каб спыніць эпідэмію, кожны павінен пачаць з сябе. Патрэбна сачыць за сваім маўленнем, узбагаціць яго прыгожымі словамі і навучыцца выказваць нават самыя моцныя эмоцыі (гнеў, радасць, здзіўленне) без дапамогі дрэнных слоў.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев