Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
"ТРЫ ВОЛАТЫ:ДРАЗДОВІЧ.МАШАРА.ПАЧОПКА"
(да Дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча”)
Тры творцы, тры самабытныя постаці Дзісненшчыны. Тры глыбокія чалавечыя лёсы, якія пераплецены сумеснай марай. Мастак і касмічны правідца Язэп Драздовіч, пісьменнік Міхась Машара, аграном і асветнік Янка Пачопка. Яны ўтварылі ўнікальны творчы і духоўны саюз, які стаў сапраўдным сэрцам культурнага жыцця міжваеннай Заходняй Беларусі.
Цэнтрам іх супольнага прыцягнення і сапраўдным прытулкам для «вечнага вандроўніка» Драздовіча часта станавілася вёска Летнікі дзе жыў і працаваў Янка Пачопка. Менавіта Пачопка – чалавек з практычным розумам агранома, але з чулай душой літаратара – быў тым надзейным прычалам, які заўсёды чакаў мастака з яго бясконцых падарожжаў па вёсках. Пакуль вакол панавала прыземленая штодзённасць, пры агні вясковай лямпы Язэп Драздовіч з апантанасцю даказваў сябрам свае касмічныя тэорыі: «Прыйдзе час, Вы яшчэ мяне ўспомніце! Ёсць жыццё ў Космасе!». І Пачопка не проста слухаў – ён верыў у геній свайго сябра і падтрымліваў яго маральна і матэрыяльна.
Трэцім у гэтым братэрстве духу быў малады паэт Міхась Машара. Яго шлях быў поўны змагання. Ён прайшоў праз допыты і зняволенне ў віленскай турме «Лукішкі. Менавіта старэйшы сябар Язэп Драздовіч з радасцю ўзяўся за мастацкае афармленне зборнікаў Машары «З-пад стрэх саламяных» (1937) і «На сонечны бераг!» (1934), ствараючы графічныя вокладкі.
Гэта было не проста сяброўства– гэта была супольнасць душ якія прагнулі святла. Драздовіч, Машара і Пачопка разам збіралі фальклор. Збіраючыся ў Таболах, дзе жыў Міхась Машара, ці ў Летніках абмяркоўвалі будучыню беларускай навукі і асветы, ствараючы вакол сябе жывы культурны асяродак.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев