Свернуть поиск
7 снежня (19:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Музычнага тэатра «Петербургская оперетта». Для віцебскіх гледачоў – мюзікл на 2-е дзеі «Обыкновенное чудо» Генадзя Гладкова па аднайменнай п'есе Яўгена Шварца.
«Слава храбрецам, которые осмеливаются любить, зная, что всему этому приходит конец! Слава безумцам, которые живут так, как будто они бессмертны!» «Обыкновенное чудо» – якая цудоўная назва! Калі цуд – значыць незвычайны! А калі звычайны – значыць, не цуд. Разгадка ў тым, што гаворка пойдзе пра каханне.
У навагодняй казцы для дарослых юнак і дзяўчына ўлюбляюцца адно ў аднаго – што звычайна. Сварацца, што таксама не рэдкасць. Ледзь не паміраюць ад кахання. І нарэшце, сіла іх пачуцця даходзіць да такой вышыні, што пачынае ствараць сапраўдныя цуды – што дзівосна, цудоўна, і адначасова звычайна.
Пра каханне можна і казаць, і спяваць песні, а артысты пецярбургскай аперэты раскажуць пра яе казку. Горам усе скончылася для закаханых ці шчасцем – даведаецеся вы напрыканцы казкі… Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб пераканацца, што цуды бываюць. Ці не так?
Лібрэта Юлія Кіма. Пастаноўка Святланы Самародавай. Мастак Алег Малчанаў. Касцюмы Ніка Велегжанінавой. Мастак па святле Ларыса Сяргеева. Балетмайстар Ірына Шамякіна. Гук Арыны Паўлікавай, Вольгі Сігаевай.
Ролі выконваюць: заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін (Гаспадар), Ганна Вароніна / Любоў Жураўлёва (Гаспадыня), Анастасія Снягірова / Варвара Шалагіна (Прынцэса), Андрэй Дудзін / Сяргей Ларыёнаў (Мядзведзь), Станіслаў Мазгавы / Валерый Сталяроў / Дзмітрый Ягноў (Кароль), Керым Магамедаў / Іван Перавошчыкаў (Першы міністр), Станіслаў Нікіцін / Ягор Сігаеў (Міністр-адміністратар), Марыя Малькова / Крысціна Рагіль (Эмілія), Андрэй Шалагін / Аляксей Конюхаў (Эміль), Аляксандра Шалагіна / Алена Таццянок (Аманда), Анастасія Снягірова / Кацярына Гальцова (Арынція).
Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+. Працягласць спектакля – 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.
Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?vu=details&event_id=18808&uid=33
І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 29) 62-63-81
0 комментариев
0 классов
Фота з адкрыцця выставы «Тэатр. Тэрыторыя натхнення» ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання, прысвечанай 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
На адкрыцці дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская падарыла тэатру копію карціны вядомага віцебскага мастака Віктара Андросава «Асенні Віцебск» з выявай Коласаўскага тэатра.
Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2027 года.
Абавязкова прыходзьце пазнаёміцца са 100-гадовай гісторыяй тэатра імя Якуба Коласа!
0 комментариев
1 класс
🎭 У апошні тыдзень восені запрашаем на самыя разнастайныя па жанры і змесце спектаклі! Упэўнены: кожны знойдзе для сябе прыемнае ў тэатральным мастацтве! 😉
❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей!
➡ 24.11 (19:00) — гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Трагікамедыя «ТРИБУНАЛ» А.Макаёнка (вялікая сцэна). На рускай і беларускай мовах
➡ 25.11 (19:00) — гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Камелыя «БЛЭЗ И МАРИ» К.Манье (вялікая сцэна). На рускай мове
➡ 28.11 (18:00) — саркастычная камедыя на 2-е дзеі «ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ» В.Краснагорава (вялікая сцэна)
➡ 29.11 (12:00) — казка-гульня «ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» В.Ткачова (камерная сцэна)
➡ 29.11 (18:00) — гастролі артыстаў тэатра і кіно (Санкт-Пецярбург, Расія). Камедыя на 2-е дзеі «С ПРАЗДНИКОМ, МУЖИКИ!» па п'есе А.Шчаглова «Карпаратыў» (вялікая сцэна). На рускай мове
🎫 Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
0 комментариев
0 классов
Сёння - 21 лістапада 2026 года - 100-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа!
Прымаем віншаванні і запрашаем гледачоў на ўрачыстае свята!
Сёння, у 17:00, паказ легендарнай народнай камедыі «НЕСЦЕРКА» па п'есе В.Вольскага, якая з'яўляецца візітнай карткай тэатра.
Перад паказам спектакля - выстава юных мастакоў Віцебска і ўрачыста-віншавальная частка!
0 комментариев
1 класс
20 лістапада 2026 года, у 12:30, у Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання (Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13), філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, пачынае працу выстава «Тэатр. Тэрыторыя натхнення», прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Выстава прысвечана гісторыі тэатра ад яго заснавання ў 1926 годзе да пачатку XXI стагоддзя, прэзентуе найбольш знакавыя прэм’еры і тэатральныя пастаноўкі, знаёміць з постацямі выдатных дзеячаў культуры – артыстаў, мастакоў, майстроў сцэны, тых, чые імёны ўпісаны ў гісторыю тэатральнага мастацтва Віцебшчыны і Беларусі.
Аснову экспазіцыі складаюць фатаграфіі, дакументы, тэатральныя касцюмы, афішы і рэквізіт, якія захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Наведвальнікі выставы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі фатаграфіямі першых спектакляў на віцебскай сцэне, а таксама фатаграфіямі акцёраў, выпускнікоў Беларускай студыі драматычнага мастацтва пры Маскоўскім мастацкім тэатры. Газетныя артыкулы за 1926 год дазваляюць прасачыць хроніку святочных падзей падчас адкрыцця тэатра і даведацца пра прывітальныя адрасы і віншаванні.
Асобныя раздзелы выставы прысвечаны найбольш знакавым спектаклям у рэпертуары тэатра, а таксама сцэнаграфіі Я.Д.Нікалаева і А.А.Салаўёва – галоўных мастакоў тэатра.
Найкаштоўнейшымі экспанатамі выставы з’яўляюцца асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды знакамітых дзеячоў культуры – артыстаў тэатра: народных артыстаў СССР П.Малчанава, А.Ільінскага, Ф.Шмакава, народных артыстаў БССР А.Радзялоўскай, Ц.Сяргейчыка, І.Матусевіча, А.Шэлега, З.Канапелькі, Г.Маркінай і іншых.
Асаблівае месца на выставе прысвечана спектаклю В.Вольскага «Несцерка», які ў маі 2026 года адзначыў 85-годдзе з дня прэм’еры. Сапраўднымі рарытэтамі з’яўляецца сцэнічны заднік 1941 года, а таксама тэатральны касцюм першага выканаўцы ролі Несцеркі А. Ільінскага.
Выстава будзе працаваць да 10 студзеня 2027 года ўключна.
0 комментариев
2 класса
- Класс
загрузка
Показать ещёДополнительная колонка
О группе
Афіцыйная суполка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Створана з мэтай папулярызацыі гэтага сцэнічнага калектыву, пашырэння стасункаў з усімі яго аматарамі і прыхільнікамі, абмеркавання спектакляў, творчасці акцёраў, рэжысёраў, мастакоў.
- 210026, Рэспубліка Беларусь, г.Віцебск, вул.Замкавая, 2., Витебск
Показать еще
Скрыть информацию
Правая колонка